Лічбавыя KPI галіны сувязі. Бягучы стан і планы

У Мінсувязі абмеркавалі вынікі лічбавага развіцця прадпрыемстваў галіны да бягучага перыяду.

У мэтах выканання Указа Кіраўніка дзяржавы нумар 381 праведзена ацэнка значэнняў паказчыкаў, якія характарызуюць ступень укаранення лічбавых тэхналогій у галіновыя працэсы.

"Лічбавым" лідэрам прызнана РУП "Белпошта". Прадпрыемства валодае найболей шырокім спектрам сэрвісаў і працэсаў, перакладзеным у электронны фармат.

Удзельнікі ў ходзе сустрэчы правялі ацэнку дасягнутага ўзроўню лічбавага развіцця, прадметна абмеркавалі падыходы да яго вымярэння і спосабы павышэння значэнняў.

Па выніках узгоднена правядзенне дадатковых рабочых сустрэч для адпрацоўкі пытанняў фарміравання планаў цыфравізацыі для павышэння галіновых паказчыкаў узроўню лічбавага развіцця. Такія планы будуць змяшчаць канкрэтныя меры па павышэнню значэнняў мэтавых паказчыкаў лічбавага развіцця, якія складаюцца з рэальных праектаў па ўкараненні ІТ-рашэнняў, пілотных праектаў, работы з персаналам, кліенцкім сэрвісам і іншых мерапрыемстваў.

Звяртаем увагу, што такая работа праводзіцца ва ўсіх галінах і рэгіёнах з прыняццем па ініцыятыве Мінсувязі новага заканадаўства ў сферы лічбавага развіцця. Яна накіравана на стварэнне сістэмы кіравання лічбавым развіццём краіны, скарачэнне "лічбавага разрыву" паміж сталіцай і рэгіёнамі ў мэтах стварэння камфортных умоў жыцця для нашых грамадзян.

Малюнак
Малюнак

Source URL: https://xn--b1akbcqh2a7i.xn--90ais/lichbavyya-kpi-galiny-suvyazi-byaguchy-stan-i-plany