Мінсувязі выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Жывапіс. А.А.Астаповіч»

Друкаваная версія
14.09.2021

14 верасня 2021 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Жывапіс. А.А.Астаповіч». Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь.

Астаповіч Аркадзь Антонавіч (30.09.1896, г. Мінск – 23.09.1941) – выдатны беларускі графік. Удзельнік выставак (з 1925). Сябра Мінскага філіяла Усебеларускага аб’яднання мастакоў (з 1927). Яскравы прадстаўнік беларускай графічнай школы 1920–30-х гадоў.

Стварыў шэраг кніжна-часопісных ілюстрацый і жывапісных палотнаў (пейзажы, нацюрморты). Працаваў пераважна ў жанры лірычнага пейзажа. Творам характэрна выразнасць мастацкага вобраза. Сціплымі мастацкімі сродкамі (туш, чорная акварэль) перадаваў самыя тонкія адценні настрою прыроды.

Спадчыне мастака вельмі пашчасціла: толькі ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь захоўваецца больш за 200 яго твораў.

Спецыяльнае памятнае гашэнне будзе праводзіцца 1 кастрычніка на паштамце Мінска.

https://www.belpost.by/philately/infolists/3344